Для навучэнцаў
From Joomla! Documentation
Як камусьці, хто яшчэ не выкарыстоўваў Джумлу раней – Вам трэба ведаць, з чаго пачаць:
- Мабыць, у Вас ёсць сябр (альбо – сусед), які карыстуецца Джумлай – і Вы жадаеце стварыць свой сеціўны сайт?
- Мабыць, Вы маеце штосьці, аб чым хочаце распавядаць іншым людзям – і дзеля таго выкарыстаць Джумлу?
- Мабыць, Вы – хтосьці, хто ўжо добра ведае інфармацыйныя тэхналёгіі, але не ведае, што такое Джумла? ...
Калі так – Вы пачынаеце падарожжа; Вас вітае Джумла.
Хоць Вы і можаце правесці ўсё жыцце вывучаючы Джумлу, але ж калі Вы вывучыце асновы, то Вы зможаце зрабіць вельмі прыгожы і добры асноўны сеціўны сайт за даволі кароткі час, без спецыяльных тэхнічных навыкаў. Ці Вы жадаеце пачаць з Джумлай, але не маеце ідэі з чаго? Калі так, то Вы прыйшлі туды, куды трэба.
Усталёўка Джумлы
Перад тым, як Вы пачнеце працаваць з Джумлай – Вам спатрэбіцца дзейная яе усталёўка. Калі Вы жадаеце, каб Ваш сайт быў даступны ў Інтэрнэце – праверце: ці ёсць у Вас уліковы запіс на сеціўным сэрвере?... Для большасці людзей – гэта значыць пагадненне з кімсьці, хто здольны усталяваць Сеціўны доступ да некіх рэсурсаў і прызначыць ім назву, якая будзе адрасам сеціўнага сайту.
- Жадаеце бясплатна стварыць Сеціўны сайт з Джумлай? joomla.com – адзін з найновых сервісаў Джумлы, які дае магчымасць уключаць, будаваць і кіраваць свабодным Сеціўным сайтам, як часткай под-дамэна joomla.com, на бясконцы час. Праграма будаўніцтва уключае ўсі магчымасці, якія дае Джумла каб ствараць сайты хутка і проста.
- Ужо ведаеце, у каго размяшчаць? Джумлу прапаноўваюць у большасці размяшчальных кампаній як «усталёўку праз адзін клік» (што таксама завецца аўтаматызаванай усталёўкай) для сваіх заказчыкаў. Метад «Усталёўка аднім клікам» абяцае «імгненную» усталёўку Джумлы, што хутка і проста. Карыстуйцеся інструкцыяй, якую дасць Вам гаспадар сеціўнай прасторы.
- Выкарыстанне звычайнага мэтада усталёўкі. Гэта патрабуе, каб Вы скапіравалі Джумлаўскі zip-архіў да Вашай размяшчальнай уліковай сутнасці, распакавалі архіў, стварылі базу дадзеных і потым уключылі усталёўку. Падрабязныя інструкцыі можна знайсці ў секцыі аб усталёўцы. Далейшая інфармацыя знаходзіцца на пляцоўцы аб Джумлаўскіх інсталяцыйных рэсурсах.
- Інсталёўка Джумлы на Ваш камп'ютар (мабыць без з'яўлення сайта ў Інтэрнэце) можа быць зроблена праз XAMPP-пакет. Усталюйце «XAMPP» і (потым) выкарыстуйце так званы «звычайны мэтад», каб задзейнічаць Ваш праверачны сайт Джумлы.
Калі ў Вас будзе дзейны Джумласны сайт, Вы (мабыць) захочаце пачаць напаўняць яго сваім уласным зместам і рабіць яго выгляд такім, якім Вы пажадаеце... Перад тым, як рабіць гэта – добрай ідэяй будзе вывучыць больш пра тое, як працаваць з Джумлай. Ёсць шэраг вельмі карысных рэсурсаў, каб дапамагчы Вам з гэтым.
- Вывучайце тэрміналёгію Джумлы праз агляданне слоўніка.
- Пачатак работы з Джумлай – серыя урокаў з пакрокавымі інструкцыямі, каб пазнаёміць з Джумлай людзей, якія яшчэ гэтым не карысталіся. Гэта аб'ясніць тэхніку крок за крокам, праз выкарыстанне здымкаў экрана.
- Explore the Absolute Beginners Guide to Joomla! portal page.
Атрыманне падтрымкі
- Для падтрымкі ва усталёўцы, Вы можаце задаць пытанні на форуме аб усталёўцы Джумлы.
- Для падтрымкі ў вывучэнні, Вы можаце задаваць пытанні на форумах аб Джумле. Карыстуйцеся адпаведным форумам: для версій 2.5, альбо для версій 3.x.
Перад тым, як Вы пачнеце ствараць уласны сайт з Джумлай
Перад тым, як Вы пачнеце ствараць свае артыкулы (альбо – катэгорыі, тэгі, сеціўныя спасылкі, кантакты, баннэры і асвету навін), Вы мабыць пажадаеце убачыць саветы па планіроўцы сеціўных сайтаў... Існуе шмат аспектаў стварэння сеціўных сайтаў, якія лепей ведаць. Напрыклад, Вы можаце жадаць простыя для пошуку спасылкі – і не ведаць, як іх уключэнне (ці – выключэнне) паўплывае на адзнакі Вашых старонак, атрыманыя ад такіх сістэм пошука як «Гугл», «MSN» і «Яху».
Мабыць у Вас ужо ёсць сайт. Тады – Вам трэба азнаёміцца з канверсіяй сайта да Джумлы.
Адной з першых рэчаў, што Вы можаце пажадаць зрабіць, можа быць змена існуючага шаблёна (які ідзе з Джумлай), каб той адлюстроўваў назву і лагатып Вашага сайта:
У выніку, Вы можаце пажадаць усталяваць адно (ці – больш) пашырэнняў магчымасцей Джумлы. Большасць з іх пералічана ў афіцыйнай дырэкторыі пашырэній Джумлы. Калі Вы знойдзеце пашырэнне, якое пажадаеце усталяваць – Вам трэба будзе выканаць працэдуру усталёўкі пашырэння для Джумлы.
Калі ласка, памятайце: усі пашырэнні распрацоўваюцца незалежнымі людзьмі. Калі Вы маеце патрэбу ў дапамозе з некім пашырэннем – больш за ўсіх ведае той, хто яго стварыў.
Атрыманне дапамогі на форумах Джумлы
Сайт форума Джумлы – адзін з найбольш ажыццяўлённых (і ветлівых) форумаў падтрымкі ў свеце; і гэта – адно з мест, дзе проста атрымаць дапамогу і сустрэць іншых карыстальнікаў Джумлы.
- Перад адсылкай паведамленняў, праверце якія пытанні задаюць часцей за ўсё – у Вікіпедыі, якая адносіцца да дакументацыі.
- Калі ласка: паспрабуйце (таксама) спачатку правесці самастойны пошук па Форуму, перш чым дасылаць паведамленне з пытаннем. У дзевяці выпадках з дзесяці – хтосьці ужо сутыкаўся з тым жа, што і Вы.
- Праверце: ці ў адпаведны форум Вы суадносіце свае патынне?
- Будзьце просты і дасканалы ў сваім запыце аб дапамозе. Запісы наконт «Дапамажыце: Штосьці не працуе!» могуць быць складанымі для адказу. Паспрабуйце выявіць усё, што было на шляху да праблемы. Паспрабуйце аб'ясніць, у чым менавіта праблема. Кажыце проста, чаго Вы жадаеце ў выніку. І будзьце удзячны, калі хтосьці вырашыць дапамагчы.
- Карыстуйцеся дапаможнікам па стварэнню форумных паведамленняў, каб атрымаць дапамогу ў перадачы як мага больш інфармацыі і найлепшым чынам уявіць Вашую праблему.
- Калі ж Вашае пытанне/праблема будзе вырашана – пазначце Ваш запыт як вырашаны: праз рэдагаванне першага паведамлення (якое Вы зрабілі ў той тэме) і змену ў ім іконкі тэмы: на зялёную галачку, з кружком... Вы можаце таксама дадаць надпіс [Вырашана!] у назву тэмы... Робячы гэта – Вы дазваляеце астатнім удзельнікам з лёгкасцю адрозніваць вырашаныя і нявырашаныя пытанні. Гэта таксама змяншае час, які выпадкова уходзіць у валюнцёраў на адкрыццё вырашаных тэм.
- Як толькі Вы вывучыце нешта – пачынайце даваць адказы. Адказы на пытанні – адзін з лепшых шляхаў навучання.
- Калі нехта дапамагае Вам – будзьце удзячны і таксама адказвайце на пытанні.
Вось некальні хуткіх спасылак на спецыфічныя форумы Джумлы, якія шырока выкарыстоўваюцца для пытанняў:
- Аб Джумле 3.х:
- Аб Джумле 2.5:
Трымайце свой сайт у бяспеке
Бяспека – гэта заўсёды вялікая праблема ў Сеці. Выкарыстоўвайце лепшыя парады. Асноўная тэхніка з мэтаду адзнакі бяспекі дазволіць Вашаму сайту быць добрым у сэнсе бяспекі. Вось пазначэнне той інфармацыі, з якой трэба азнаёміцца.
Форумы па бяспеке Джумлы
Асветніцкая раздача аб бяспеке Джумлы
Зразумейце, як працуе Джумла
Вы можаце мець жаданне ведаць, як Джумла будуецца і як яе сродкі працуюць разам.
Коратка кажучы, Джумла складаецца з Фрэймвёрку і пашырэнняў. Існуе некалькі тыпаў пашырэнняў, кожны з якіх можа выконваць спецыфічныя задачы. Некаторыя пашырэнні створаны як частка праекта Джумлы і уваходзяць у склад усталёўкі. Калі Вы жадаеце дадаць нешта незвычайнае на свой сайт – Вы можаце паспрабаваць усталяваць гэта як пашырэнне.
Вы можаце параўнаць усё гэта з аперацыйнай сістэмай камп'ютара (нібыта «Microsoft Windows» ці «Linux»). Вы не карыстуецеся непасродна аперацыйнай сістэмай (Джумлай); Вы карыстуецеся прыладамі (пашырэннямі), каб вырашаць задачы. Некаторыя прылады (пашырэнні) – адразу даступныя ў сістэме, але Вы можаце усталёўваць (ці – выдаляць) дадатковыя прылады (пашырэнні) у любы час.
Сведкі аб асноўных сродках Джумлы (альбо праз scribd), напісаныя Джэймсам Рамсэям, адлюстроўваюць сродкі (па большасці – пашырэнні), якія даступны ў кожнай спампоўцы Джумлы.