Portal

Для навучэнцаў

From Joomla! Documentation

The printable version is no longer supported and may have rendering errors. Please update your browser bookmarks and please use the default browser print function instead.
This page is a translated version of the page Portal:Beginners and the translation is 100% complete.
Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Deutsch • ‎English • ‎Nederlands • ‎Türkçe • ‎català • ‎eesti • ‎español • ‎français • ‎hrvatski • ‎italiano • ‎português • ‎português do Brasil • ‎Ελληνικά • ‎беларуская • ‎български • ‎русский • ‎українська • ‎العربية • ‎فارسی • ‎বাংলা • ‎සිංහල • ‎ไทย • ‎中文(中国大陆)‎ • ‎中文(台灣)‎ • ‎日本語
Кіраўніцтва для тых, хто пачынае вывучэнне Джумлы


Як камусьці, хто яшчэ не выкарыстоўваў Джумлу раней – Вам трэба ведаць, з чаго пачаць:

  • Мабыць, у Вас ёсць сябр (альбо – сусед), які карыстуецца Джумлай – і Вы жадаеце стварыць свой сеціўны сайт?
  • Мабыць, Вы маеце штосьці, аб чым хочаце распавядаць іншым людзям – і дзеля таго выкарыстаць Джумлу?
  • Мабыць, Вы – хтосьці, хто ўжо добра ведае інфармацыйныя тэхналёгіі, але не ведае, што такое Джумла? ...

Калі так – Вы пачынаеце падарожжа; Вас вітае Джумла.

Хоць Вы і можаце правесці ўсё жыцце вывучаючы Джумлу, але ж калі Вы вывучыце асновы, то Вы зможаце зрабіць вельмі прыгожы і добры асноўны сеціўны сайт за даволі кароткі час, без спецыяльных тэхнічных навыкаў. Ці Вы жадаеце пачаць з Джумлай, але не маеце ідэі з чаго? Калі так, то Вы прыйшлі туды, куды трэба.

Усталёўка Джумлы

Перад тым, як Вы пачнеце працаваць з Джумлай – Вам спатрэбіцца дзейная яе усталёўка. Калі Вы жадаеце, каб Ваш сайт быў даступны ў Інтэрнэце – праверце: ці ёсць у Вас уліковы запіс на сеціўным сэрвере?... Для большасці людзей – гэта значыць пагадненне з кімсьці, хто здольны усталяваць Сеціўны доступ да некіх рэсурсаў і прызначыць ім назву, якая будзе адрасам сеціўнага сайту.

  • Жадаеце бясплатна стварыць Сеціўны сайт з Джумлай? joomla.com – адзін з найновых сервісаў Джумлы, які дае магчымасць уключаць, будаваць і кіраваць свабодным Сеціўным сайтам, як часткай под-дамэна joomla.com, на бясконцы час. Праграма будаўніцтва уключае ўсі магчымасці, якія дае Джумла каб ствараць сайты хутка і проста.
  • Ужо ведаеце, у каго размяшчаць? Джумлу прапаноўваюць у большасці размяшчальных кампаній як «усталёўку праз адзін клік» (што таксама завецца аўтаматызаванай усталёўкай) для сваіх заказчыкаў. Метад «Усталёўка аднім клікам» абяцае «імгненную» усталёўку Джумлы, што хутка і проста. Карыстуйцеся інструкцыяй, якую дасць Вам гаспадар сеціўнай прасторы.
  • Выкарыстанне звычайнага мэтада усталёўкі. Гэта патрабуе, каб Вы скапіравалі Джумлаўскі zip-архіў да Вашай размяшчальнай уліковай сутнасці, распакавалі архіў, стварылі базу дадзеных і потым уключылі усталёўку. Падрабязныя інструкцыі можна знайсці ў секцыі аб усталёўцы. Далейшая інфармацыя знаходзіцца на пляцоўцы аб Джумлаўскіх інсталяцыйных рэсурсах.
  • Інсталёўка Джумлы на Ваш камп'ютар (мабыць без з'яўлення сайта ў Інтэрнэце) можа быць зроблена праз XAMPP-пакет. Усталюйце «XAMPP» і (потым) выкарыстуйце так званы «звычайны мэтад», каб задзейнічаць Ваш праверачны сайт Джумлы.
Навучыцеся карыстацца Джумлай

Калі ў Вас будзе дзейны Джумласны сайт, Вы (мабыць) захочаце пачаць напаўняць яго сваім уласным зместам і рабіць яго выгляд такім, якім Вы пажадаеце... Перад тым, як рабіць гэта – добрай ідэяй будзе вывучыць больш пра тое, як працаваць з Джумлай. Ёсць шэраг вельмі карысных рэсурсаў, каб дапамагчы Вам з гэтым.

  • Вывучайце тэрміналёгію Джумлы праз агляданне слоўніка.
  • Пачатак работы з Джумлай – серыя урокаў з пакрокавымі інструкцыямі, каб пазнаёміць з Джумлай людзей, якія яшчэ гэтым не карысталіся. Гэта аб'ясніць тэхніку крок за крокам, праз выкарыстанне здымкаў экрана.

Атрыманне падтрымкі


Перад тым, як Вы пачнеце ствараць уласны сайт з Джумлай

Перад тым, як Вы пачнеце ствараць свае артыкулы (альбо – катэгорыі, тэгі, сеціўныя спасылкі, кантакты, баннэры і асвету навін), Вы мабыць пажадаеце убачыць саветы па планіроўцы сеціўных сайтаў... Існуе шмат аспектаў стварэння сеціўных сайтаў, якія лепей ведаць. Напрыклад, Вы можаце жадаць простыя для пошуку спасылкі – і не ведаць, як іх уключэнне (ці – выключэнне) паўплывае на адзнакі Вашых старонак, атрыманыя ад такіх сістэм пошука як «Гугл», «MSN» і «Яху».

Мабыць у Вас ужо ёсць сайт. Тады – Вам трэба азнаёміцца з канверсіяй сайта да Джумлы.

Адной з першых рэчаў, што Вы можаце пажадаць зрабіць, можа быць змена існуючага шаблёна (які ідзе з Джумлай), каб той адлюстроўваў назву і лагатып Вашага сайта:

У выніку, Вы можаце пажадаць усталяваць адно (ці – больш) пашырэнняў магчымасцей Джумлы. Большасць з іх пералічана ў афіцыйнай дырэкторыі пашырэній Джумлы. Калі Вы знойдзеце пашырэнне, якое пажадаеце усталяваць – Вам трэба будзе выканаць працэдуру усталёўкі пашырэння для Джумлы.

Калі ласка, памятайце: усі пашырэнні распрацоўваюцца незалежнымі людзьмі. Калі Вы маеце патрэбу ў дапамозе з некім пашырэннем – больш за ўсіх ведае той, хто яго стварыў.

Атрыманне дапамогі на форумах Джумлы

Сайт форума Джумлы – адзін з найбольш ажыццяўлённых (і ветлівых) форумаў падтрымкі ў свеце; і гэта – адно з мест, дзе проста атрымаць дапамогу і сустрэць іншых карыстальнікаў Джумлы.

  • Перад адсылкай паведамленняў, праверце якія пытанні задаюць часцей за ўсё – у Вікіпедыі, якая адносіцца да дакументацыі.
  • Калі ласка: паспрабуйце (таксама) спачатку правесці самастойны пошук па Форуму, перш чым дасылаць паведамленне з пытаннем. У дзевяці выпадках з дзесяці – хтосьці ужо сутыкаўся з тым жа, што і Вы.
  • Праверце: ці ў адпаведны форум Вы суадносіце свае патынне?
  • Будзьце просты і дасканалы ў сваім запыце аб дапамозе. Запісы наконт «Дапамажыце: Штосьці не працуе!» могуць быць складанымі для адказу. Паспрабуйце выявіць усё, што было на шляху да праблемы. Паспрабуйце аб'ясніць, у чым менавіта праблема. Кажыце проста, чаго Вы жадаеце ў выніку. І будзьце удзячны, калі хтосьці вырашыць дапамагчы.
  • Калі ж Вашае пытанне/праблема будзе вырашана – пазначце Ваш запыт як вырашаны: праз рэдагаванне першага паведамлення (якое Вы зрабілі ў той тэме) і змену ў ім іконкі тэмы: на зялёную галачку, з кружком... Вы можаце таксама дадаць надпіс [Вырашана!] у назву тэмы... Робячы гэта – Вы дазваляеце астатнім удзельнікам з лёгкасцю адрозніваць вырашаныя і нявырашаныя пытанні. Гэта таксама змяншае час, які выпадкова уходзіць у валюнцёраў на адкрыццё вырашаных тэм.
  • Як толькі Вы вывучыце нешта – пачынайце даваць адказы. Адказы на пытанні – адзін з лепшых шляхаў навучання.
  • Калі нехта дапамагае Вам – будзьце удзячны і таксама адказвайце на пытанні.

Вось некальні хуткіх спасылак на спецыфічныя форумы Джумлы, якія шырока выкарыстоўваюцца для пытанняў:

Трымайце свой сайт у бяспеке

Бяспека – гэта заўсёды вялікая праблема ў Сеці. Выкарыстоўвайце лепшыя парады. Асноўная тэхніка з мэтаду адзнакі бяспекі дазволіць Вашаму сайту быць добрым у сэнсе бяспекі. Вось пазначэнне той інфармацыі, з якой трэба азнаёміцца.

Форумы па бяспеке Джумлы

Асветніцкая раздача аб бяспеке Джумлы



Зразумейце, як працуе Джумла

Вы можаце мець жаданне ведаць, як Джумла будуецца і як яе сродкі працуюць разам.

Коратка кажучы, Джумла складаецца з Фрэймвёрку і пашырэнняў. Існуе некалькі тыпаў пашырэнняў, кожны з якіх можа выконваць спецыфічныя задачы. Некаторыя пашырэнні створаны як частка праекта Джумлы і уваходзяць у склад усталёўкі. Калі Вы жадаеце дадаць нешта незвычайнае на свой сайт – Вы можаце паспрабаваць усталяваць гэта як пашырэнне.

Вы можаце параўнаць усё гэта з аперацыйнай сістэмай камп'ютара (нібыта «Microsoft Windows» ці «Linux»). Вы не карыстуецеся непасродна аперацыйнай сістэмай (Джумлай); Вы карыстуецеся прыладамі (пашырэннямі), каб вырашаць задачы. Некаторыя прылады (пашырэнні) – адразу даступныя ў сістэме, але Вы можаце усталёўваць (ці – выдаляць) дадатковыя прылады (пашырэнні) у любы час.

Сведкі аб асноўных сродках Джумлы (альбо праз scribd), напісаныя Джэймсам Рамсэям, адлюстроўваюць сродкі (па большасці – пашырэнні), якія даступны ў кожнай спампоўцы Джумлы.