Portal

Ведай больш

From Joomla! Documentation

Revision as of 15:46, 2 September 2018 by FuzzyBot (talk | contribs) (Updating to match new version of source page)
(diff) ← Older revision | Latest revision (diff) | Newer revision → (diff)
Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Cymraeg • ‎Deutsch • ‎English • ‎Nederlands • ‎Türkçe • ‎català • ‎eesti • ‎español • ‎français • ‎hrvatski • ‎italiano • ‎português • ‎português do Brasil • ‎slovenčina • ‎Ελληνικά • ‎беларуская • ‎русский • ‎українська • ‎հայերեն • ‎العربية • ‎فارسی • ‎অসমীয়া • ‎বাংলা • ‎සිංහල • ‎ไทย • ‎中文(台灣)‎ • ‎日本語

Джумла – узнагароджаная сістэма кіраўніцтва зместам, якая дазваляе Вам будаваць Сеціўныя сайты і магутныя сеціўныя прылады. Шматлікія аспекты (у тым ліку – лёгкасць выкарыстання і пашырэння) зрабілі яе адной з найбольш распаўсюджаных даступных Сеціўных сістэм. Што лепш за ўсё, Джумла – гэта адкрытае кодавае рашэнне, якое таму бясплатна даступна ўсім; гэта таксама значыць, што Вы можаце змяняць ісходны код згодна са сваімі патрэбамі і атрымліваць найбольш жаданае.

Што такое «сістэма кіравання зместам»?

Сістэма кіравання зместам – гэта праграмовае забеспячэнне патрэбнасці адслежваць кожную частку зместа на Вашым сеціўным сайце (даволі падобнае на тое, як Ваша мясцовая бібліятэка вядзе улік кніг і захоўвае іх). Змест можа быць простым тэкстам, фота-графічнымі здымкамі, музыкай, відэа-графічнымі здымкамі, дакументамі – альбо (проста) чымсьці, аб чым Вы пакуль яшчэ толькі разважаеце... Галоўная перавага да выкарыстання такой сістэмы – тое, што яна амаль што не патрабуе ні ведання тэхнікі, ні навыкаў кіраўніцтва. Усім Вашым зместам (тым, што размешчаны на сайце) кіруе сістэма, і таму – Вам не абавязкова займацца гэтым самастойна... Сістэма таксама дапамагае Вам адслежваць Ваш змест па-прастому і дапамагае Вам удасканальваць і уладкоўваць Ваш змест найлепшым шляхам.

Якія ў жыцці ёсць прыклады таго, на што здольна Джумла?

Джумла выкарыстоўваецца ва ўсім свеце, каб надаць моц Сеціўным сайтам усіх форм і памераў... Напрыклад:

  • Супольнасныя парталы
  • Супольнасныя унутраныя і знешнія сеці
  • Сеціўныя крамы, газэты і выдавецтвы
  • Электронны гандаль і сеціўныя заказы
  • Кіраўніцкія сродкі
  • Сецішчы аб усім невялічкім
  • Бескарысныя і уладкавальныя сецішчы
  • Сецішчы супольнасцей
  • Сайты школ і царквей
  • Уласныя або сямейныя старонкі

Хто карыстуецца Джумлай?

Вы можаце убачыць велізарны шэраг добрых сайтаў з Джумлай – па пераходу у выстаўленчую дырэкторыю.

Заказчык патрабуе сайт. Навошта мне Джумла?

Help30-Content-Article-Manager-screen-en.png

Джумла была створана як раз дзеля простай усталёўкі і наладкі (нават калі Вы маеце невялічкі опыт як карыстальнік камп'ютараў). Шматлікія сеціўныя службы па размяшчэнню сайтаў – дадуць Вам магчымасць узняць сайт у вельмі кароткі час (альбо – нават хвіліны).

З-за таго, што Джумлай проста карыстацца (для дызайну сайта і наладкі) – Вы зможаце хутка узнімаць сайты для заказчыкаў. І (з даданнем караценькіх інструкцый) Вы нават навучыце заказчыкаў лёгка кіраваць сайтамі самастойна.

Калі Вашым заказчыкам спатрэбіцца нешта дадатковае – Джумла дазволіць ужыць пашырэнне з ліку тысяч (большасць якіх – бясплатныя: з GPL ліцэнзіяй) даступных у гэтай дырэкторіі.

Ці будзе Джумла мець падтрымку – у будучыні?

Winner - Best CMS.png

Джумла – адна з самых распаўсюджаных адкрыта-кодавых сістэм кіравання зместам, аб чым сведчыць велізарная колькасць яе карыстальнікаў і удасканальцаў. Карані Джумлы – уходзяць у 2,000 год; і (з падтрымкай больш чым дзвюх соцен тысяч карыстальнікаў і укладнікаў) будучыня выглядае някепска – для узнагароджанага праекта.

Я – распрацоўшчык! Як мне лепей карыстацца Джумлай?

MVC Diagram.png

Супольнасці маюць патрэбы, якія ідуць далей наяўнага. Таму, Джумла дае магчымасці па стварэнню новых убудоў – якія пашыраць сістэму як трэба.

У сваёй выснове, Джумлаўскі фрэймвёрк дазваляе ствараць:

  • Кіраванне маёмасцю
  • Адлюстраванне звестак
  • Аб'яднанне прылад
  • Незвычайныя каталёгі
  • Інтэграваныя сістэмы электроннага гандлю
  • Складаныя бізнэс-дырэкторыі
  • Рэзервацыйныя сістэмы
  • Сродкі сувязі

З-за таго, што Джумла заснавана на «PHP» і «MySQL» – Вы будзеце будаваць магутныя прылады на адкрытай аснове, якія ўсе змогуць выкарыстоўваць, распаўсюджваць і падтрымліваць! Каб даведацца больш наконт узняцця фрэймвёрку – наведайце (калі ласка) сецішча распрацоўнікаў.

Джумла – выглядае як добрае рашэнне (для мяне). З чаго пачаць?

Джумла – бясплатная, адкрытая і даступная для ўсіх па ліцэнзіі GPL. Азнаёмьцеся з артыкулам аб пачатку работы з Джумлай, каб знайсці аснову; потым – гляньце нашае сеціўнае дэма – і Вы даволі хутка зразумееце, якая Джумла простая. Калі ж Вы будзеце гатовыя усталяваць Джумлу – спампуйце найноўшую версію там... Вы будзеце мець вынік амаль што адразу, выкарыстоўваючы інструкцыю па усталёўцы Джумлы.

Падзякі

Стварэнне сусветна вядомай адкрыта-кодавай сістэмы – займае мноства удзельнікаў супольніцтва і іх дапаможнікаў.